Ru
En
By

Агульныя звесткі

«ААТ Слуцкі хлебазавод» вырабляе хлебабулачныя і кандытарскія вырабы для масавага і прафілактычнага спажывання.

У цяперашні час заводам штодня выпускаецца каля 15 найменняў хлябоў рознага складу і развесу, у тым ліку заварных з мукі жытняй грубага памолу, жытняй сеянай, пшанічнай мукі 1 гатунку, з ужываннем патакі, кмена, разынак, курагі і т.д. Выпускаецца серыя вырабаў дыетычнага і дыябетычнага прызначэння.

Кожныя суткі вырабляецца 30-35 найменняў булачных вырабаў, пірагоў, тоставых вырабаў рознага складу, у тым ліку з начынкамі і рознымі напаўняльнікамі, каля 5 відаў сухароў, 5 відаў сушак, сухары паніровачныя, квас сухі жытні.

Асвоены шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў, уключаючы тарты, пірожныя, кексы, пернікі, пячэнне, прысмакі мучныя і інш. Кожныя суткі выпускаецца каля 40 найменняў мяккіх кандытарскіх вырабаў, каля 15 найменняў пернікавыя вырабаў, 7-10 відаў пячэння аўсянага, каля 5 відаў прысмакаў мучных, а таксама паўфабрыкат пластовы замарожаны. Слуцкі хлебазавод  заўсёды рады партнёрству і робіць усё, каб супрацоўніцтва з нашымі кліентамі і партнёрамі было зручным, надзейным і ўзаемавыгадным.

Адкрытае акцыянернае таварыства " Слуцкі хлебазавод»

РБ, Мінская вобл., г. Слуцк, вул. Завадская, 3;
Паштовы адрас: РБ, 223610, Мінская вобл, г. Слуцк, ул.Заводская, 3,
р/с № BY26BAPB30123418400100000000
код BAPBBY2X
ОАО "Белаграпрамбанк" г.Мінск пр-т Жукава, 3