Ru
En
By

Гісторыя развіцця

Гісторыя развіцця

   23 снежня 1953 года —дата заснавання Слуцкага хлебазавода. У даваенны час хлеб выпякалі на дробных пякарнях з жаравымі печамі.
У 1978 годзе пачата будаўніцтва новага хлебазавода, які ўступіў у строй у снежні 1980 года. Былі ўсталяваныя па дзве лініі з печамі для выпуску фармавога і подавога гатункаў хлеба агульным аб'ёмам 60 тон у суткі, адна лінія па выпуску булачных вырабаў-12 тон.
У 1983 годзе запушчана вытворчасць па выпуску здобных  сухароў.

 23 снежня 1996 г. прадпрыемства пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Слуцкі хлебазавод», што дазволіла калектыву самастойна арганізоўваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця.

З 2005 года пачалося маштабнае тэхпераўзбраенне завода.

У цяперашні час прадпрыемства абсталявана камплектным тэхналагічным і энергетычным абсталяваннем вытворчасці, характарызуецца высокай ступенню механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў. Ажыццяўляемая газіфікацыя вытворчасці забяспечвае высокую якасць і канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі.

Кантроль якасці прадукцыі ў ААТ "Слуцкі хлебазавод" ажыццяўляе вытворча-тэхналагічная лабараторыя, акрэдытаваная на тэхнічную кампетэнтнасць з 2003 года.

Сетка фірмовага гандлю налічвае 7 гандлёвых кропак у горадзе Слуцку (2 крамы – гэта крама №54 «Каласок» па вул. Чэхава, 47a; крама №49 "Гарачы хлеб" па вул. Леніна, 168); 2 павільёна – №100 па вул. Тутарынава, №45 па вул. Капыльскай, 8а; 3 гандлёвых ларка – №88 па вул. Сацыялістычнай; №63 па вул. Леніна; №33 па вул. Завадской, а таксама гандлёвы павільён у г.Старыя Дарогі.